28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягне нядоўга: у ГУР раскрылі дыягназ Пуціна

16
Працягне нядоўга: у ГУР раскрылі дыягназ Пуціна

Арганізм кіраўніка Крамля абцяжараны адразу некалькімі цяжкімі хваробамі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пакутуе ад цяжкіх захворванняў, нягледзячы на гэта ён зможа пражыць яшчэ некалькі гадоў, заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў.

У інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» ён падкрэсліў, што ў кіраўніка РФ выявілі анкалагічнае захворванне.

«Так, мы цалкам пацвярджаем гэтую інфармацыю (што ў Пуціна рак - рэд.). У яго некалькі цяжкіх хвароб, адна з якіх рак. Але спадзявацца, што Пуцін памрэ заўтра, не варта. У яго як мінімум некалькі гадоў яшчэ ёсць. Падабаецца гэта нам ці не, але гэта праўда», - кажа кіраўнік украінскай вайсковай выведкі.

Нагадаем, раней кандыдат псіхалагічных навук Алена Рыхальская заявіла аб тым, што ў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна назіраюцца сімптомы шызафрэніі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках