26 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўлоўны кіроўца фургона з Бабруйска паспеў 54 разы «абразіць» Лукашэнку і яго чыноўнікаў

18
Няўлоўны кіроўца фургона з Бабруйска паспеў 54 разы «абразіць» Лукашэнку і яго чыноўнікаў

Допісы ён пісаў, знаходзячыся ў розных мясцінах Беларусі ды іншых краін.

У Менску закончанае расследаванне крымінальнай справы 46-гадовага ўраджэнца Бабруйска, які абвінавачваецца ў «публічнай абразе прадстаўнікоў улады», паведамляе zerkalo.io са спасылкай на Следчы камітэт.

Са звестак следства, няўлоўны дальнабойшчык пакідаў «абразлівыя каментары» ў інтэрнэце на адрас прадстаўнікоў улады. Пры гэтым ён выкарыстоўваў некалькі мабільных тэлефонаў і планшэт з сім-картамі розных аператараў мабільнай сувязі, у тым ліку Расеі і Польшчы. Допісы ён пісаў, знаходзячыся ў розных мясцінах Беларусі і іншых краін, увесь час змяняў свае мянушкі, што абцяжарвала выяўленне ягонай асобы і затрыманне.

Усяго зафіксаваны 54 эпізоды «злачыннай дзейнасці». Паводле крымінальнай справы прызнаныя «пацярпелымі» 39 чалавек. Мужчына раней не судзімы і працаваў дальнабойшчыкам у расейскай транспартнай кампаніі.

Дзеянні ўраджэнца Бабруйска кваліфікаваныя паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і «абраза Лукашэнкі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках