Экс-кіраўнік брытанскай выведкі: Пуціна ў 2023 годзе не будзе ў жывых
7- 24.05.2022, 10:50
- 9,864
Спачатку кіраўнік РФ «ляжа ў санаторыю».
Былы кіраўнік Мі-6 (сакрэтнай выведвальнай службы Вялікабрытаніі) Рычард Дзірлаў мяркуе, што неўзабаве прэзідэнт РФ Пуцін «зляжа» ў санаторый і зробіць гэта не зусім па сваёй волі. Пасля гэтага дыктатар страціць уладу, а ў 2023 годзе яго ўжо не будзе ў жывых.
Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Frankfurter Rundschau.
Са слоў былога кіраўніка, Пуцін можа сысці з пасады прэзідэнта РФ ужо да наступнага года. Аднак гэта звязана не з вайной ва Украіне, а са станам здароўя 69-гадовага крывавага дыктатара.
Ужо неўзабаве Пуціна могуць адправіць у санаторый. Адтуль ён ужо не выйдзе ў якасці прэзідэнта РФ і пазбавіцца ўлады, мяркуе Дзірлаў, які ўзначальваў брытанскую выведку з 1999 да 2004 год.
"Я не думаю, што ён будзе жывы ў 2023 годзе", — сказаў экс-кіраўнік Мі-6.
Дзірлаў таксама выказаў меркаванне, хто заменіць дыктатара, калі той памрэ. Новым прэзідэнтам РФ можа стаць Мікалай Патрушаў, сакратар Савета бяспекі краіны-агрэсара.
"Калі мая тэза пацвердзіцца, і Пуцін схаваецца ў санаторыі, ён (Патрушаў - рэд.) стане магчымай заменай. І, вядома, у гэтым сцэнары замена, хутчэй за ўсё, будзе пастаяннай", - мяркуе былы кіраўнік брытанскай выведкі.