Пад Ваўкавыскам правялі акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам
1- 24.05.2022, 9:26
- 1,666
Героі-падпольшчыкі вывесілі транспаранты.
Пад Ваўкавыскам падпольшчыкі вывесілі транспаранты салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. Фота ў рэдакцыю «Нашай Нівы» даслаў чытач.
Нагадаем, што працэс над Мікалаем Аўтуховічам і, на думку следства, яго паплечнікамі, ідзе зараз у Гародні.
Агулам паводле справы праходзяць 12 чалавек. Гэтых людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
Цяпер праўладныя СМІ пішуць, што Аўтуховічу можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.