Хто стане чэмпіёнам Англіі ў футболе?
1- 22.05.2022, 14:14
- 3,096
«Манчэстэр Сіці» апярэджвае «Ліверпуль» на адзін бал.
22 траўня пройдуць матчы заключнага тура чэмпіянату Англіі. Галоўная інтрыга дагэтуль не развязаная. «Манчэстэр Сіці» лідзіруе ў табліцы, але яго перавага перад «Ліверпулем» складае ўсяго адзін бал, паведамляе pressball.by.
«Гараджане» ў апошнім туры згуляюць з «Астан Вілай» дома, «чырвоныя» таксама ў родных сценах сустрэнуцца з «Вулвергемптанам». Пачатак матчаў - а 18.00.
Каціроўкі Букмекерскай канторы Марафон: перамога «Манчэстэр Сіці» — 1.192, нічыя — 8.80, перамога «Астан Вілы» — 20.50.
Перамога «Ліверпуля» — 1.198, нічыя — 8.70, перамога «Вулвергемптана» — 19.50.