24 красавiка 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія клубы скасавалі кантракты з беларускімі і расейскімі бадмінтаністамі

3
Польскія клубы скасавалі кантракты з беларускімі і расейскімі бадмінтаністамі

Падобная пастанова прынятая ў лігах Нямеччыны і Даніі.

Польскія бадмінтонныя клубы скасавалі кантракты з беларускімі і расейскімі спартоўцамі, паведамляе by.tribuna.com. Пра гэта расказала расейка Вольга Марозава, якая выступала за каманду «УСК Хубал» з Беластока.

«Калі пачалася вайна, палякі яшчэ разглядалі варыянт, пры якім расейскія і беларускія спартоўцы маглі прадаўжаць выступаць за польскія клубы, бо клубныя нацыянальныя лігі не знаходзяцца пад эгідай міжнароднай ці еўрапейскай федэрацый.

Але потым была прынятая пастанова пра поўную забарону нам гуляць у Экстралізе. Я ведаю, што падобныя пастановы прынялі ў лігах Нямеччыны і Даніі, дзе таксама раней гулялі расейцы», – расказала Марозава.

2 сакавіка пасля пачатку ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну Сусветная федэрацыя бадмінтону адхіліла беларусаў і расейцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках