20 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мелітопалі ўкраінскія партызаны падарвалі бронецягнік УС РФ

17
У Мелітопалі ўкраінскія партызаны падарвалі бронецягнік УС РФ

Зарад быў падарваны пад вагонам з асабовым складам.

У сераду, 18 траўня, з'явілася інфармацыя аб падрыве ў захопленым войскамі РФ Мелітопалі Запарожскай вобласці варожага браняпоезда.

Пра гэта паведаміў у сябе ў Telegram-канале дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«Зарад спрацаваў пад вагонам з асабовым складам. Пашкоджанае чыгуначнае палатно», - распавёў ён.

У той жа час якой-небудзь інфармацыі аб колькасці параненых ці забітых акупантаў пакуль не паступала.

Акрамя таго, ёсць звесткі аб выбуху каля камендатуры расейскіх войскаў і перастрэлцы на вуліцы Шміта.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках