25 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уступная кампанія 2022: Што новага сёлета чакае абітурыентаў

Уступная кампанія 2022: Што новага сёлета чакае абітурыентаў

У наступным годзе набудуць моц асноўныя папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі.

Хаця асноўныя папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі ўвойдуць у дзеянне толькі ў наступным годзе, некаторыя змены для абітурыентаў адбыліся ўжо цяпер, піша сайт thinktanks.by.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ўжо пачалася. Яна працягнецца да 1 чэрвеня. Іспыты стартуюць з 14 чэрвеня.

Усяго сёлета плануецца прыняць 27,7 тысяч абітурыентаў на бюджэтную форму навучання і 25,8 - на платную.

І хаця асноўныя папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі ўвойдуць толькі ў наступным годзе, некаторыя змяненні для абітурыентаў адбыліся ўжо цяпер.

Зменены мінімальны парог балаў, пры якіх можна прэтэндаваць на паступленне ў ВНУ:

• 10 – для беларускай і расейскай моў,

• 20 – для матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі,

• 25 - для гісторыі, грамадазнаўства, геаграфіі і замежных моў.

Па-другое, паводле звестак Міністэрства адукацыі, уведзены льготы для выпускнікоў спартыўна-педагагічных, сельскагаспадарчых і вайскова-патрыятычных класаў. Першыя з пералічаных змогуць паступіць у ВНУ без экзаменаў, калі ў іх атэстаце ацэнкі не ніжэйшыя за сем балаў, а для профільных - не ніжэйшыя за восем. Плюс патрабуецца рэкамендацыя ад педагогаў.

З сельскагаспадарчых класаў будуць набіраць вучняў для мэтавага паступлення на адпаведныя профілі вышэйшай адукацыі, якія вызначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Што да вайсковага патрыятычных выпускнікоў, то яны атрымаюць перавагу пры паступленні на фоне астатніх абітурыентаў.

Новаўвядзенні тычацца замежных грамадзян. Так, грамадзяне Расеі змогуць паступаць у беларускія навучальныя ўстановы на платнай аснове пасля здачы экзаменаў у сваёй краіне. Аднак для замежных абітурыентаў устаноўлены ліміт 20% адкрытых платных месцаў на кожную спецыяльнасць.

У наступным годзе набудуць моц асноўныя папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Замест цэнтралізаванага тэставання будуць цэнтралізаваныя экзамены - гэта значыць школьны і ўступны экзамены аб'яднаюць у адзін. Аднак сёлета абітурыенты ўсё яшчэ будуць паступаць у ВНУ па-старому.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках