28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У вар’ятню праз знаёмых»: мабілізаваныя з «ДНР» складаюць зброю цэлымі падраздзяленнямі

9
«У вар’ятню праз знаёмых»: мабілізаваныя з «ДНР» складаюць зброю цэлымі падраздзяленнямі

Акупант расказаў маці, як «бастуе» яго вайсковая частка.

Вайсковец УС РФ, якія цяпер знаходзяцца ў акупаванай Херсонскай вобласці, расказаў сваім бацькам, што ў іх падраздзяленні ўсе "бастуюць". Нядаўна іх перавялі на новае месца дыслакацыі, па вызначэнні вайскоўца "з г*на ў г*но".

Перахоплены запіс размовы акупанта родам з Данецка апублікавалі ў Галоўнай управе выведкі МА Украіны.

На пытанне бацькі, ці вернецца ён дадому пасля 90 дзён службы, расейскі баявік адказвае, што камандаванне абвясціла, каб яны нават не думалі пра такое: "Сказалі да канца "аперацыі" і плюс яшчэ два месяцы. Вось нашы тэрміны".

Акрамя таго, акупант просіць маці зрабіць даведку, што ён гіпертонік, з мэтай ухілення ад далейшай службы.

На што ягоная маці расказвае, як у адным з падраздзяленняў, дзе служыць іх агульны знаёмы, 400 чалавек здалі зброю. Іх прывезлі ў Данецк.

Стаўленне да іх як да "дысідэнтаў і рэвалюцыянераў". Самога ж знаёмага сваякі аформілі ў лякарню, каб не абвінавацілі ў дэзерцірстве: "У вар’ятню праз знаёмых, каб калі яго выпішуць ён мог ездзіць на аўто і працаваць".

Расейскі вайсковец просіць бацьку высветліць праўдзівасць інфармацыі, што ў Данецк прывозяць такіх жа "адмоўнікаў" і сілай прымушаюць падпісваць кантракт, выкарыстоўваючы катаванні.

Са слоў "мабілізаванага", нягледзячы на вялікі ціск, колькасць тых, хто адмаўляецца ваяваць супраць Украіны ў так званай "ДНР", усё павялічваецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках