28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя і Швэцыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў NATO

2
Фінляндыя і Швэцыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў NATO

Амбасадары дзвюх краін перадалі дакументы Енсу Столтэнбэргу.

Фінляндыя і Швэцыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў Альянс у штаб-кватэры ў Брусэлі.

Амбасадары дзвюх краін перадалі дакументы генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбэргу.

Пра гэта паведамляе Reuters.

"Гэта гістарычны момант, якім мы павінны скарыстацца", - заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на кароткай цырымоніі, на якой паслы Швэцыі і Фінляндыі ў Альянсе перадалі свае лісты-заяўкі ў белых тэчках з выціснутымі іх нацыянальнымі сцягамі.

Як заявіў Столтэнбэрг, Альянс мяркуе, што далучэнне Фінляндыі і Швэцыі значна ўмацуе яго пазіцыі ў Балтыйскім моры. "Я цёпла вітаю просьбы Фінляндыі і Швэцыі аб уступленні ў NATO. Вы - нашы найбліжэйшыя партнёры, і ваша сяброўства ў NATO падвысіць нашу агульную бяспеку", - сказаў ён.

Швэцыя і Фінляндыя захоўвалі нейтралітэт на працягу ўсёй халоднай вайны, і іх пастнова аб уступленні ў NATO з'яўляецца адной з самых значных змен у архітэктуры еўрапейскай бяспекі за апошнія дзесяцігоддзі, якія адлюстроўваюць рэзкі зрух у грамадскай думцы ў скандынаўскім рэгіёне пасля расейскага ўварвання ва Украіну 24 лютага.

Працэс уступлення, які, як чакаецца, зойме ўсяго некалькі тыдняў.

Са слоў дыпламатаў, ратыфікацыя ўсіх 30 саюзных парламентаў можа заняць да года.

Нагадаем, 17 траўня міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста падпісаў заяўку скандынаўскай дзяржавы на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.

Раней заяўку на ўступленне ў NATO падпісала міністр замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ.

Пра тое, як Швэцыя і Фінляндыя надумалі парваць са шматгадовым нейтралітэтам і што можа перашкодзіць іх далучэнні да Альянсу і як гэта паўплывае на Украіну – падрабязней у матэрыяле РБК-Украіна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках