18 красавiка 2024, Чацвер, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек

16
У Гародні пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ

Некаторых палітвязняў падчас "працэсу" трымаюць у малых клетках.

18 траўня ў будынку турмы №1 Гародня пачынаецца гучны судовы працэс. Там будуць судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек. Прадпрымальніка, ветэрана-"афганца" будуць судзіць за "здраду дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і паводле іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса (усяго іх 12), паведамляе euroradio.fm.

Паводле справы таксама праходзяць Ірына Гарачкіна, Уладзімір Гундар, Галіна Дзярбыш, Вольга Маёрава, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіч, Павел Савва, Віктар Снягур. Як пішуць праваабаронцы, усіх іх, у залежнасці ад ролі, абвінавачваюць па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Справу разгледзіць Гарадзенскі абласны суд, у ім больш за 65 тамоў. Суддзёй будзе Максім Філатаў, які ў пачатку 2021-га прысудзіў да пяці гадоў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка, які пазней памёр пры нявысветленых абставінах.

Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў канцы 2020-га.

Самога Аўтуховіча і яшчэ некаторых фігурантаў справы падчас працэсу трымаюць у надзвычай малых клетках.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках