19 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харватыя пераходзіць з куны на еўра

4
Харватыя пераходзіць з куны на еўра

Парламент краіны ўхваліў далучэнне да еўразоны.

Парламент Харватыі прыняў законапраект аб далучэнні да адзінай еўрапейскай валюты. Такім чынам, з наступнага года Харватыя стане дваццатай краінай Еўразоны.

Пра гэта паведамляе aktuality.

За пераход на еўра прагаласавалі 117 дэпутатаў. Супраць прагаласавалі 13 чалавек.

Супраціўнікі ўвядзення еўра мяркуюць, што цяпер не самы прыдатны час для такіх змен, бо гэта прычыніцца да росту беднасці.

Урад Харватыі перакананы, што ўвядзенне еўра для краіны дасць толькі станоўчы эфект. Паводле іхніх прагнозаў, гэта дазволіць зняць валютныя рызыкі, знізіць адсоткавыя стаўкі, палепшыць крэдытны рэйтынг краіны і прывабіць больш інвестыцый.

Згодна з заканадаўствам, з 5 верасня Харватыя пачне пераразлік цэн тавараў у абедзвюх валютах. Паралельнае суіснаванне харвацкай і еўрапейскай валют будзе на працягу наступнага года. Цяпер у краіне знаходзіцца ў абарачэнні харвацкая куна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках