25 красавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пасажыр без досведу палётаў пасадзіў самалёт

7
У ЗША пасажыр без досведу палётаў пасадзіў самалёт

Пілот страціў прытомнасць.

У амерыканскім штаце Фларыдзе адзін з пасажыраў лёгкага аднаматорнага самалёта, які не меў досведу кіравання авіятранспартам, паспяхова пасадзіў паветранае судна пасля таго, як пілот страціў прытомнасць, паведамляе CNN.

З перамоў з прыватным самалётам:

Пасажыр: - У мяне тут сур'ёзная сітуацыя. Мой пілот самлеў, а я не ўяўляю, як кіраваць самалётам.

Дыспетчар: - Якая ў вас пазіцыя?

Пасажыр: - Без паняцця. Наперадзе відаць узбярэжжа Фларыды, але я без паняцця.

Як паведамляе тэлеканал, дыспетчар глядзеў на выяву прыборнай панэлі і даваў падказкі пасажыру, што кіраваў самалётам.

На працягу чатырох хвілін пасажыр зніжаў самалёт, пакуль дыспетчары не знайшлі яго на радарах над узбярэжжам горада Бока-Ратон. Пасля гэтага сувязь з суднам перадалі супрацоўнікам аэрапорта Палм Біч, якія распачалі інструктаж па пасадцы. Яшчэ праз некалькі хвілін самалёт плаўна сеў на адной з узлётна-пасадачных палос.

Адзін з прафесійных пілотаў, якому прыйшлося чакаць чаргі на пасадку праз экстранную сітуацыю, пахваліў пасажыра прыватнага самалёта: «Тое, што чалавек з нулявым досведам кіраваў і паспяхова прызямліў судна - проста неверагодна. Памятаю, калі я толькі пачынаў вучыцца пілатаванню, увесь час пацеў і бляднеў ад жаху».

Цяпер Федэральнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі ЗША расследуе інцыдэнт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках