28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры абнавілі свае прагнозы паводле вынікаў двух паўфіналаў «Еўравізіі»

12
Букмекеры абнавілі свае прагнозы паводле вынікаў двух паўфіналаў «Еўравізіі»

Каму прадракаюць перамогу?

У суботу, 14 траўня, у Турыне пройдзе фінал песеннага конкурсу «Еўравізія». Букмекеры ўжо абнавілі свае прагнозы пасля двух паўфіналаў, сведчаць звесткі сайта Eurovisionworld. Украінскі гурт Kalush Orchestra застаецца галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў конкурсе сёлета, піша zerkalo.io.

Перамогу букмекеры прадказвалі ім і раней - перад першым паўфіналам, у якім выступалі прадстаўнікі Украіны, шанцы ацэньваліся на 49%. Пасля выступу шанцы гурта на перамогу ацэньваюцца ўжо на 60%.

Другое месца букмекеры аддаюць прадстаўніку Брытаніі Сэму Райдэру, а трэцяе - прадстаўніцы Швэцыі Карнэліі Якабс.

Нагадаем, першы і другі паўфіналы «Еўравізіі» адбыліся 10 і 12 траўня. Адпаведна з іх вынікамі ў фінал конкурсу прайшлі 20 удзельнікаў. Акрамя таго, фіналістамі аўтаматычна з'яўляюцца прадстаўнікі краін «Вялікай пяцёркі»: Гішпаніі, Італіі, Францыі, Нямеччыны і Вялікай Брытаніі. Італія сёлета таксама з'яўляецца краінай-гаспадыняй «Еўравізіі».

Сёлета ў «Еўравізіі» бралі ўдзел 40 краін. Першапачаткова краін-удзельніц мусіла быць 41, але Расею выключылі з конкурсу праз вайну ва Украіне. Беларусь жа была адхіленая ад удзелу ў «Еўравізіі» летась.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках