17 красавiка 2024, Серада, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць беларускіх банкаў «абезгалоўленыя»

2
Пяць беларускіх банкаў «абезгалоўленыя»

Што адбылося з іхнімі кіраўнікамі?

Як мінімум у пяці беларускіх банках адсутнічаюць сталыя кіраўнікі. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Нацбанку. Сярод гэтых фінустаноў - «Парытэтбанк», «Белгазпрамбанк», «Альфа-Банк», «Беларускі народны банк», «СтатусБанк». Пры гэтым у «РРБ-Банку» старшыня без прыпіскі в.а. з'явіўся зусім нядаўна. Zerkalo.io расказвае, чаму ўзнікла такая сітуацыя.

У «Альфа-Банка» зноў можа з'явіцца сталы кіраўнік

Пры Нацбанку працуе спецыяльная камісія, якая праводзіць атэстацыю банкаўскіх кіраўнікоў. Яна вызначае, ці адпавядаюць яны спецыяльным патрабаванням да кіраўнікоў банкаў.

У пачатку мінулага года гэтая камісія «забракавала» дваіх кіраўнікоў «Альфа-Банка». Сярод іх былі старшыня праўлення Валерый Смаляк і дырэктар у карпаратыўным бізнэсе Канстанцін Застольскі.

З таго часу ў банка няма сталага старшыні праўлення. Цяпер в.а. з’яўляецца Станіслаў Пархімовіч. Аднак 12 траўня на паседжанні камісіі пры Нацбанку Валерыя Смаляка прызналі адпаведным патрабаванням, якія выстаўляюць кіраўнікам банка. Пасля неатэстацыі Смаляк займаў пазіцыю выканаўчага дырэктара. Сёння «Альфа-Банк» распаўсюдзіў інфармацыю, што ён вернецца на пазіцыю кіраўніка.

Дарэчы, у лістападзе мінулага года камісія паставіла «незалік» выканаўчаму дырэктару «Альфа-Банка» Аляксандру Бабку. Яго прызналі не адпаведным патрабаванням для намесніка кіраўніка, члена калегіяльнага выканаўчага органа банка. Раней Бабко ўваходзіў у праўленне «Альфа-Банка».

«Белгазпрамбанк» - па-ранейшаму з в.а. старшыні

У «Белгазпрамбанку» па-ранейшаму няма сталага старшыні праўлення. Гэтыя абавязкі часова выконвае першая намесніца старшыні праўлення Ірына Патапава. Яна заняла гэтую пазіцыю ў ліпені мінулага года.

Да гэтага банкам кіравала Надзея Ермакова, яна займала пазіцыю старшыні праўлення з 18 студзеня 2021 года. Раней экс-кіраўніца Нацбанку з 15 чэрвеня да 10 снежня 2020 года ўзначальвала часовую адміністрацыю кіравання «Белгазпрамбанкам», якую ўводзіў Нацбанк пасля затрымання многіх чальцоў праўлення банка.

Нагадаем, 11 чэрвеня 2020 года ў галаўным офісе «Белгазпрамбанка» ў Менску правялі ператрусы, былі затрыманыя многія сябры праўлення. З 15 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» на пастанову Нацбанку ўвялі часовую адміністрацыю для кіравання банкам. 18 чэрвеня паводле гэтай справы быў затрыманы Віктар Бабарыка.

Як «БНБ-Банк» пазбавіўся сталага кіраўніка, чым выклікаў радасць дзяржаўных СМІ

«БНБ-Банк» таксама працуе без сталага кіраўніка. В.а. гендырэктара з кастрычніка мінулага года з’яўляецца Юрый Галкоў.

У кастрычніку мінулага года «БНБ-Банк» паведаміў, што ўнёс змены ў склад кіраўніцтва. Так, гендырэктар перайшоў на пазіцыю намесніка. Часта такія банкаўскія навіны застаюцца незаўважанымі, бо гэта не самы буйны банк краіны. Аднак гэтае паведамленне выклікала цікавасць дзяржаўных СМІ і праўладных тэлеграм-каналаў, у некаторых — радасць.

Гэтаму папярэднічала навіна, што аднаму з аўтараў «СБ. Беларусь сегодня» Андрэю Мукавозчыку закрылі рахунак у беларускім банку, бо ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕЗ. У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што рахунак Мукавозчыку закрыў нібыта «БНБ-Банк». Сам банк не каментаваў гэтыя звесткі.

Паводле інфармацыі журналістаў, перастаноўкі ў кіраўніцтве банка маглі быць звязаныя з гэтай гісторыяй.

Якія яшчэ банкі без сталых кіраўнікоў

З 15 сакавіка «Парытэтбанкам» на пасадзе в.а. старшыні праўлення знаходзіцца Зміцер Панкевіч. Да гэтага фінустановай кіраваў Ігар Кацібнікаў, цяпер ён уваходзіць у наглядальную раду банка.

Пазіцыю в.а. старшыні праўлення «Статусбанка» займае цяпер Дзмітрый Кажэўнікаў. Раней з красавіка 2020 года банкам кіраваў Аляксандр Ігнатаў (да гэтага ён кіраваў «Франсабанкам»).

У «РРБ-Банка» з'явіўся сталы кіраўнік

Да нядаўняга часу в.а. старшыні праўлення «РРБ-Банка» быў Дзмітрый Клімянкоў. Гэтаму папярэднічала тое, што ў лютым 2021 года кваліфікацыйная камісія Нацбанку не выдала крэдыт даверу кіраўніку «РРБ-Банка» Віталю Дранкевічу. Тады рэгулятар прызнаў яго не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якія выстаўляюцца да пасады кіраўніка банка. Варта адзначыць, што Дранкевіч узначальваў банк з сакавіка 2016 года.

Нядаўна кіраўніцтва банкам узяў на сябе Зміцер Амельянчык. Раней ён некаторы час быў в.а. старшыні «Франсабанка».

Якая сітуацыя з кіраўніцтвам «Белінвестбанка»

Кіраўніком «Белінвестбанка» на сайце Нацбанку названы Андрэй Брышцелеў. Аднак на сайце банка на момант выхаду гэтага тэксту была недаступная інфармацыя на старонцы старшыні. Нагадаем, раней у Сеціве з'явілася інфармацыя аб магчымым затрыманні старшыні праўлення «Белінвестбанка» Андрэя Брышцелева.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках