29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі масава друкуюць «пустыя» грошы

10
У Беларусі масава друкуюць «пустыя» грошы

Экспэрты заўважылі найбуйнейшы за 25 месяцаў прырост грашовай масы.

Аб'ём рублёвай масы ў Беларусі за год павялічыўся на 20,5%, піша рэсурс banki24.by.

Ён адзначае, што гэта найбуйнейшы гадавы прырост грашовай масы за 25 месяцаў. За год рублёў стала больш на 4,3 мільярда.

Пры гэтым істотна вырасла дзель гатоўкі у абароце. Колькасць кэша на руках у людзей у красавіку 2022 да красавіка 2021 года павялічылася на 32,9%. Такога не было з лістапада 2017 года.

Журналісты выдання таксама зазначаюць, што істотна скарацілася валютная частка грашовай масы. Людзі прадаюць даляры і еўра - гатовыя і тыя, што былі ва ўкладах - і сыходзяць у рублёвы кэш або на рублёвыя карт-рахункі. Рэкорд сумы валютных укладаў фізічных асоб (у USD-эквіваленце) быў адзначаны ў кастрычніку 2015 года. З таго часу тая сума скарацілася на 4,172 млрд. USD. У адсоткавым вылічэнні гэта значыць, што беларусы забралі з банкаў 53,3 адсотка валютных укладаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках