25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое загінулых і разбурэнні па ўсёй Беларусі: ратавальнікі расказалі пра наступствы ўчарашняй буры

2
Двое загінулых і разбурэнні па ўсёй Беларусі: ратавальнікі расказалі пра наступствы ўчарашняй буры
ФОТА: МНС

Асабліва моцны ўдар прыпаў на Магілёўскую вобласць.

12 траўня над Беларуссю пранёсся сапраўдны ўраган: па ўсёй краіне абвясцілі аранжавы, а ў Магілёўскай вобласці - нават чырвоны ўзровень небяспекі. Работы ў ратавальнікаў было шмат: моцны вецер, дажджы, навальніцы і град нарабілі нямала шкоды і разбурэнняў, на жаль, не абышлося і без чалавечых ахвяр. У МНС падвялі вынікі ўчорашняга разгулу стыхіі.

Як паведамляюць у МНС, праз буру пацярпелі 16 населеных пунктаў па ўсёй краіне. Асабліва моцны ўдар прыпаў на Магілёўскую вобласць, дзе вецер разагнаўся да 31 м/с.

Там ратавальнікам давялося 53 разы выязджаць на прыборку дрэў. У Бабруйску, Горацкім і Чавускім раёнах пашкоджаны аўтамабілі. На трох адцінках чыгункі — у Клічаўскім, Быхаўскім і Клімавіцкім раёнах — дрэвы, якія паваліліся, перагарадзілі рэйкі, праз гэта адбылася затрымка руху цягнікоў да 1,5 гадзін.

У Клімавіцкім раёне ад шквалістага ветру пацярпелі 16 будынкаў, пад Бабруйскам у будынкаў пашкоджаныя дахі. Пацярпелых няма.

У Менскай вобласці парывы ветру дасягалі 24 м/с. Работнікі МНС 25 разоў выязджалі распілоўваць дрэвы, блізу сто будынкаў маюць пашкоджаныя дахі.

У Салігорску адбыўся няшчасны выпадак, які прывёў да чалавечых ахвяр: паваленыя дрэвы прыціснулі аўтамабіль з двума працоўнымі, у выніку адзін з іх памёр у шпіталі, другі шпіталізаваны.

У Дзяржынскім раёне ў пасёлку Энэргетык на вуліцы Кашавога сарвала ўцяпляльнік са сцяны шматкватэрнага жылога дома на плошчы бліхзу 30 кв. метраў. Загінулых і пацярпелых няма.

У Менску праз дрэва, якое павалілася, загінула жанчына. Таксама дрэвы пашкодзілі 13 аўтамабіляў і выбілі некалькі вокнаў.

У Гомельскай вобласці праз моцны вецер з парывамі да 24 м/с зафіксавана 30 выпадкаў падзення дрэў. У Жлобінскім раёне адну спадарыню даставілі з траўмай у бальніцу.

Таксама пад Жлобінам пацярпелі 2 жылыя дамы, у Светлагорску і Калінкавічах пашкоджаны 2 аўтамабілі.

Паводле звестак РУП "Гомельэнэрга", былі абясточаныя 16 ліній электраперадачы.

У Віцебску паваленыя дрэвы пашкодзілі 5 аўто. У Віцебскім раёне дрэва ўпала на лінію электраперадачы, якая ідзе да прыватнага жылога дома, ніхто не пацярпеў.

Паводле звестак Белэнерга, за мінулыя суткі адноўлена электразабеспячэнне ў 1350 населеных пунктах. На раніцу 13 траўня працягваюцца работы для аднаўлення электразабеспячэння ў 240 населеных пунктах у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

У ліквідацыі наступстваў непагадзі цягам дня былі задзейнічаны блізу 1 000 чалавек персаналу і больш за 300 адзінак тэхнікі.

Як паведамляюць сіноптыкі, надвор'е застаецца няўстойлівым - моцны парывісты вецер не сціхне да канца тыдня.

13 траўня чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Паветра прагрэецца да +22°С.

У суботу, 14 траўня, будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы краіны - кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад +5 да +11 градусаў цяпла, удзень +12…+19°С, па поўдні да +21°С.

У нядзелю, 15 траўня, па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы тэрмометры пакажуць +4…+10°С, удзень +13…+20°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках