Расея страціла яшчэ адзін карабель у Чорным моры
27- 12.05.2022, 14:16
- 82,654
На судне, якое ішло ў кірунку вострава Змяінага, успыхнуў пажар.
У Чорным моры акупанты РФ пазбавіліся яшчэ аднаго карабля.
Магчыма, размова ідзе аб судне тылавога забеспячэння праекта 23120.
Такіх у Расеі толькі два - «Усевалад Баброў» і «Эльбрус». Пра гэта крыніцы ў Галоўнай управе выведкі расказалі Каналу 24.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у ноч на 12 траўня карабель праекта 23120 ішоў у кірунку вострава Змяінага. З невядомай прычыны на судне ўспыхнуў пажар.
Пасля прадаўжалася аперацыя выратавання экіпажа. Палову ночы абгарэлы карабель спрабаваў дайсці да Севастопаля. Здаецца, расейцы гэта здолелі і судна такі прышвартавалі ў порце. Як надоўга карабель выйшаў са строю, невядома, але, паводле папярэдніх звестак, судна трэба будзе сур'ёзна рамантаваць.