20 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага рыбака на мяжы з Украінай застрэлілі жаўнеры РФ?

32
Беларускага рыбака на мяжы з Украінай застрэлілі жаўнеры РФ?

З'явіліся кадры, на якіх бачна, што ў Сяргея Чамбровіча страляюць з сушы.

Гомельскае выданне "Флагшток" паведаміла, што 9 траўня ў памежнай тэрыторыі, недалёка ад в. Верхнія Жары (Брагінскі раён) у момант рыбалкі на рацэ Дняпро быў забіты ветэрынар з Гомеля Сяргей Чамбровіч. Пазьней «Радыё Свабода» пацьвердзіла, што рыбакоў было двое і мужчыну забілі стрэлам у галаву.

Ні лукашэнкаўскі СК, ні МУС ніяк не каментуюць здарэнне.

Акрамя таго, учора ў пракрамлёўскіх каналах, з'явілася два відэа з забойствам людзей у лясістай мясцовасці, з подпісам: "Праца снайпера па цэлях у зоне правядзення спецаперацыі".

Пра гэта паведамляе ўкраінскі журналіст Андрэй Цапліенка.

На відэа прысутнічаюць людзі целаскладу, падобнага да загінулага. Са звестак СМІ, у месцы дзе рыбачыў загінулы, мясцовасць падобная з відэа.

Таксама некаторыя расейскія крыніцы распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што яго, маўляў, забілі ўкраінцы, але гэта немагчыма, бо немагчыма падысці з боку Украіны праз Дняпро.

Калі на відэа забойства Чамбровіча, то страляюць у яго з боку сушы, гэта значыць, з беларускай тэрыторыі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках