19 красавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хабараўскам краі РФ адбыўся выбух у вайсковай частцы

7
У Хабараўскам краі РФ адбыўся выбух у вайсковай частцы

На гэты момант вядома аб адным загінулым.

Выбух адбыўся ў вайсковай частцы ў пасёлку Тэйсін Амурскага раёна Хабараўскага краю, ёсць загінулы і пацярпелыя.

Аб гэтым ТАСС паведаміла крыніца ў экстраных службах рэгіёну.

"Там вайсковая частка, нешта ўзарвалася. Адзін загінуў, некалькі чалавек пацярпелі. Дастаўлены ў эльбанскую лякарню", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Іншая крыніца ТАСС у экстраных службах удакладніла, што ў вайсковай часці адбыўся выбух пораху. "На месцы працавалі пажарная служба вайсковай часткі і адно аддзяленне ад пажарных раёна. Цяпер там нічога не гарыць", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Пасёлак Тэйсін размешчаны за 82 км на паўднёвы ўсход ад Камсамольска-на-Амуры і ў 10 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Эльбан. У пасёлку знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя і размешчаная вайсковая частка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках