20 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўгарыя знайшла замену газу з РФ

7
Баўгарыя знайшла замену газу з РФ

Пры гэтым кошт будзе ніжэйшым, чым у «Газпрома».

Са слоў прэм'ер-міністра краіны Кірыла Пяткава, блакітнае паліва будзе паступаць са Злучаных Штатаў. Пры гэтым цана будзе ніжэйшай, чым у «Газпрома».

Прэм'ер-міністр Баўгарыі Кірыл Пяткаў падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнткай ЗША Камалай Харыс дамовіўся аб пастаўках звадкаванага газу з ЗША ў Баўгарыю коштамі, ніжэйшымі за расейскія. Аб гэтым паведамляе Bulgarian News Agency са спасылкай на прэс-службу ўрада Баўгарыі.

Прэм'ер-міністр сказаў, што праз падзеі ў Еўропе неабходна ўжыць хуткія і адчувальныя захады ў энэргетычным сектары. Ён падкрэсліў, што партнёрства з ЗША разам з салідарнасцю і падтрымкай ЕЗ - важная частка забеспячэння газавай незалежнасці Баўгарыі.

«Рэальныя пастаўкі звадкаванага прыроднага газу ў Баўгарыю будуць ажыццяўляцца коштамі, ніжэйшымі за кошты «Газпрома», пачынаючы з чэрвеня», — дадалі ў прэс-службе ўрада.

Чаму Баўгарыі давялося шукаць альтэрнатыву

23 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін наважыў перавесці разлікі за пастаўкі газу ў Еўропу ў расейскія рублі. У Крамлі заявілі, што міжнародныя разлікі ў расейскай валюце не нашкодзяць нацыянальнаму гандлю. Краіны «Вялікай сямёркі» ў адказ заявілі, што не будуць плаціць за газ у рублях. Яны палічылі такую пастанову прэзідэнта РФ парушэннем дзейных кантрактаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках