Беларус згуляе за каманду Нямеччыны на чэмпіянаце свету ў хакеі
1- 10.05.2022, 9:48
- 1,984

27-гадовы форвард - сын былога гульца зборнай Беларусі Віктара Карачуна.
Беларус згуляе за зборную Нямеччыны на чэмпіянаце свету ў хакеі. У канчатковы склад немцаў на чэмпіянат свету ў хакеі, які з 13 да 29 траўня будзе праходзіць у Фінляндыі, патрапіў форвард «Швенінгера» Аляксандр Карачун, паведамляе «Трыбуна».
27-гадовы хакеіст - сын былога гульца каманды Беларусі Віктара Карачуна.
Нагадаем, што каманда Беларусі і Расеі пасля пачатку вайны былі адхіленыя ад міжнародных турніраў на нявызначаны тэрмін і зараз гуляюць адна супраць другой.