19 красавiка 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Маска адправіла на МКС першы цалкам камерцыйны рэйс

3
Кампанія Маска адправіла на МКС першы цалкам камерцыйны рэйс

На борце касмічнага карабля знаходзяцца чатыры чалавекі.

З касмадрома ў Фларыдзе стартавала ракета-носьбіт Falcon 9 з караблём Crew Dragon, які даставіць турыстаў на Міжнародную касмічную станцыю. Трансляцыя вядзецца на YouTube-канале SpaceX.

Старт адбыўся аб 11:17 паводле часу Усходняга ўзбярэжжа ЗША (18:17 паводле Кіева). На борце касмічнага карабля знаходзяцца чатыры чалавекі — былы астранаўт NASA і віцэ-прэзідэнт Axiom Майкл Лопэс-Алегрыя, амерыканскі бізнэсовец Лары Конар, інвестар з Канады Марк Паці і ізраільскі прадпрымальнік Ітан Стыбэ.

"Гэта першы цалкам камерцыйны рэйс на МКС", – заявіў падчас трансляцыі прадстаўнік SpaceX.

Плануецца, што экіпаж правядзе на МКС блізу тыдня.

Раней у SpaceX паведамлялі, што для першай прыступкі ракеты-носьбіта гэта пяты палёт у космас, а капсула Crew Dragon ужо двойчы пабывала на арбіце. Аператар місіі – кампанія Axiom Space, гэта першы з двух ажыццяўляных ёю і замацаваных кантрактам з NASA рэйсаў касмічных турыстаў на МКС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках