19 красавiка 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаранговіч закінуў за «Нью-Джэрсі» шайбу, якая перавяла гульню ў овэртайм

1
Шаранговіч закінуў за «Нью-Джэрсі» шайбу, якая перавяла гульню ў овэртайм
Ягор Шаранговіч

Каманда беларускага форварда змагалася з «Атавай».

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі форвард Ягор Шаранговіч, у овэртайме саступіў «Атаве» (4:5), паведамляе «Трыбуна».

Беларус забіў 4-ю шайбу «д'яблаў», перавёўшы гульню ў овэртайм.

Шаранговіч выйшаў у другім звяне з Есперам Баквістам і Яне Куаканенам і правёў на лёдзе 18:34, з якіх 1:44 у большасці і 0:49 у меншасці.

Акрамя гола Шаранговіч адзначыўся 4 кідкамі па браме спаборніка, 1 стратай і 1 перахопам пры паказчыку карыснасці "-1".

У гэтым сезоне Шаранговіч адыграў у 74 матчах і набраў 46 (24+22) балы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках