18 красавiка 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя заклікала прыбраць прадстаўнікоў Беларусі з МАК

17
Швайцарыя заклікала прыбраць прадстаўнікоў Беларусі з МАК

Вялікі спорт працягвае ачышчацца ад прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Ліст з заклікам выключыць з Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) афіцыйных асоб з Расеі і Беларусі накіравала ў МАК міністарка спорту Швайцарыі Віёла Амерд, піша 17 красавіка швайцарскае выданне Tages-Anzeiger.

Кіраўніца міністэрства заявіла, што чакае больш рашучай пазіцыі МАК у гэтым пытанні. Яна сказала, што "Швайцарыя чакае адпаведнага сігналу ад свету спорту" аб выключэнні прадстаўнікоў Расеі і Беларусі са складу камітэта.

І для гэтага кіраўніку камітэта Томасу Баху быў накіраваны адпаведны зварот. Цяпер, на ейную думку, МАК павінен зрабіць "наступны крок" у гэтым пытанні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках