19 красавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівудскі актор украінскага паходжання гатуе боршч для бежанцаў на польскай мяжы

8
Галівудскі актор украінскага паходжання гатуе боршч для бежанцаў на польскай мяжы
ФОТА: INSTAGRAM.COM/LIEVSCHREIBER

Леў Шрайбер падтрымлівае ўкраінцаў і словам, і справай.

Лаўрэат прэміі «Тоні», амерыканскі актор Леў Шрайбер прыбыў у Пярэмышль, на ўкраінска-польскую мяжу, каб дапамагаць украінскім бежанцам, піша glavred.info.

Дзядуля Шрайбера па матчынай лініі, якога сам актор уважаў за ўзор сапраўднага мужчыны ў юнацтве, быў эмігрантам з Украіны. Шрайбер шануе свае карані і з гонарам называе сябе і сваіх дзяцей нашчадкамі ўкраінскіх эмігрантаў.

Падчас вайны ва Украіне артыст заняўся валанцёрскай дзейнасцю для сваёй гістарычнай радзімы: дапамагае збіраць сродкі для ўкраінцаў, а таксама адправіўся гатаваць ежу для ўкраінскіх уцекачоў.

У Пярэмышлі Леў Шрайбер дапамагаў на кухні - рэзаў прадукты і гатаваў боршч для тых украінцаў, хто мае патрэбу ў гарачай ежы і падтрымцы. Артыст нават зарабіў працоўныя мазалі, якія яго калегі па валанцёрстве назвалі сапраўдным «баявым хрышчэннем» для кожнага повара.

Актор супрацоўнічае з World Central Kitchen – некамерцыйнай арганізацыяй, якая займаецца забеспячэннем харчавання падчас розных стыхійных бедстваў і гуманітарных катастроф ва ўсім свеце.

«Боршч на 1500 чалавек! World Central Kitchen прадаўжае заставацца рок-зоркай у тым, што тычыцца дапамогі і ежы для тых, хто страціў амаль усё. Я вельмі ганаруся сваім мазалём. Усе кухары кажуць, што гэта сапраўдны ганаровы знак», - падпісаў фота і відэа з палявой кухні Шрайбер. Акрамя таго актор пакінуў спасылкі на онлайн рэсурсы, праз якія неабыякавыя людзі могуць адправіць грошы на дапамогу ўкраінцам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках