25 красавiка 2024, Чацвер, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная бітва Канстанціна Астрожскага

1
Галоўная бітва Канстанціна Астрожскага

Дзень бітвы пад Воршай 8 верасня 1514 года стаў днём беларускай вайсковай славы.

Князь Канстанцін Астрожскі добра вядомы беларусам і ўкраінцам як таленавіты палкаводзец і мецэнат. Якой ён бачыў будучыню Вялікага Княства Літоўскага?

Князь Канстанцін Астрожскі (1460–1530) быў выдатным чалавекам. Ён заваяваў давер польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта, якога не пахіснулі нават 7 гадоў палону ў Масковіі, куды князь Канстанцін патрапіў у 1500 годзе, піша «Белсат».

Князь Канстанцін праславіўся на вайсковай ніве. Надпіс у грабніцы князя ў Кіева-Пячэрскай Лаўры называе яго рускім (не расейскім!) Сцыпіёнам і ўслаўляе 63 яго вайсковыя перамогі. Дзень бітвы пад Воршай 8 верасня 1514 года стаў днём беларускай вайсковай славы. Імем князя ўкраінцы назвалі 30-ю асобную механізаваную брыгаду.

Ва Украіне таксама высока цэніцца род Астрожскіх, якія пераўтварылі сваё радавое гняздо на тэрыторыі сучаснай Украіны, Астрог, у буйны культурны цэнтр. Туды збег з Масковіі першадрукар Іван Фёдараў, выхадзец з Берасцейшчыны. Там у 1576 годзе адкрылася Астрожская акадэмія - першая вышэйшая праваслаўная навучальная ўстанова.

Дзейнасць князя Астрожскага была накіраваная на змену Вялікага Княства Літоўскага. Калі б яго планы здзейсніліся, Рэч Паспалітая магла б стаць дзяржавай не двух, а трох народаў: палякаў, літвінаў і русінаў.

Якім чынам князь Канстанцін заваяваў давер караля? Як ён правёў 7 год у маскоўскім палоне? Якая была дзяржаўная дзейнасць князя Канстанціна? Кім былі русіны, інтарэсы якіх ён рэпрэзентаваў? Ці знайшоўся хто-небудзь, каб працягнуць справу князя Канстанціна?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках