29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Менску чатыры аўто сутыкнуліся на праспекце Незалежнасці

1
Уначы ў Менску чатыры аўто сутыкнуліся на праспекце Незалежнасці

Яшчэ адно перакулілася на Старынаўскай.

За ноч з суботы на нядзелю ў Менску здарыліся дзве сур'ёзныя аварыі, паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

А 23.30 на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. 23-гадовы хлопец за стырном Honda ехаў ад вуліцы Валадарскага ў бок Свярдлова і, пераладоўваючыся, рэзнуўся ў Volkswagen, Renault і Kia, якія стаялі перад святлафорам.

Кіроўцу Honda забралі ў шпіталь, астатнія не пацярпелі, аўто атрымалі пашкоджанні.

Пазней, а 2.15 на вуліцы Старынаўскай у аварыю патрапіў іншы 23-гадовы кіроўца на Volkswagen. Ён ехаў ад вуліцы Скарыны ў бок вуліцы Заснавальнікаў і наскочыў на бардзюр, машына вылецела ў кювет і перакулілася. Кіроўца не пацярпеў.

Паводле абодвух фактаў праводзяцца праверкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках