29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія ЕРАМ спыняе працу з расейскімі кліентамі

11
Кампанія ЕРАМ спыняе працу з расейскімі кліентамі

EPAM абвяшчае пра поўную падтрымку Украіны.

EPAM абвяшчае пра поўную падтрымку Украіны і заклікае да неадкладнага спынення супрацьпраўнай і ганебнай атакі супраць украінскага народа. Кампанія спыніць абслугоўванне расейскіх кліентаў. Адпаведная заява была размешчаная 4 сакавіка на сайце EPAM.

«Тое, што адбываецца ва Украіне, з'яўляецца глыбока асабістым для нас. Нашы калегі ва ўсім свеце аб'ядналіся для падтрымкі 14 тысяч чальцоў нашай украінскай каманды і іх сем'яў. Мы дзякуем нашай глабальнай камандзе, якая нястомна працуе над забеспячэннем стабільнага абслугоўвання, і нашым кліентам ва ўсім свеце за іх падтрымку і пастаянны давер да нас», — заявіў прэзідэнт EPAM Аркадзь Добкін.

Кампанія спыняе абслугоўванне кліентаў, якія знаходзяцца ў Расеі. EPAM пастараецца забяспечыць для іх пераходную падтрымку. З урадавымі кліентамі, падкрэсліваецца ў заяве, распрацоўшчык не супрацоўнічае, выконваючы ўсе накладзеныя на Расею санкцыі. Таксама будзе праведзенае пераацэнка ўсёй дзейнасці ў рэгіёне.

На дапамогу супрацоўнікам ва Украіне і іх сем'ям EPAM выдаткуе 100 млн даляраў. Адначасова прымаюцца захады для забеспячэння бесперапыннай працы ва ўсім свеце, вядзецца набор супрацоўнікаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Лацінскай Амерыцы і Індыі.

Акрамя таго, сёння ў кампаніі, якая з'яўляецца найбуйнейшай на IT-рынку Украіны, абвясцілі аб датэрміновым пералічэнні ва ўкраінскі бюджэт падатку на прыбытак за першы квартал 2022 года. Ён пералічаны сумаю 50 млн грыўняў, або больш за 1,6 млн даляраў, зыходзячы з прагнознай сумы прыбытку.

«Сёння мы разам робім усё магчымае, а часам і немагчымае, каб наблізіць мір ва Украіне. Каб зберагчы краіну і яе людзей. Каб мець магчымасць працягваць развіваць тут высокатэхналагічны бізнэс. Пазіцыя кампаніі выразная і празрыстая: асуджэнне вайны і дапамога краіне», - гаворыцца ў прэс-рэлізе, на які спасылаецца Dou.ua.

Нагадаем, кампанія EPAM была заснавана ў 1993 годзе выхадцамі з Беларусі Аркадзем Добкіным і Леанідам Лознерам, першыя офісы былі адкрыты ў ЗША і Беларусі. Сёння яна працуе ў больш чым сарака краінах свету.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках