20 красавiка 2024, Субота, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брус Уіліс заканчвае акторскую кар'еру

13
Брус Уіліс заканчвае акторскую кар'еру
Брус Уіліс

Праз праблемы са здароўем.

У 67-гадовага галівудскага актора Бруса Уіліса дыягнаставана афазія, у сувязі з чым ён вымушаны закончыць кар'еру.

Брус Уіліс змушаны закончыць акторскую кар'еру пасля таго, як лекары паставілі яму дыягназ «афазія моўнага і камунікатыўнага разладу». Пра гэта ягоная дачка, Румер Уіліс паведаміла ў сераду, 30 сакавіка, ад імя ўсёй сям'і ў Instagram.

«Усёй сям'і мы хочам паведаміць, што ў нашага любага Бруса ўзніклі некаторыя праблемы са здароўем, і нядаўна яму паставілі дыягназ афазія, якая ўплывае на ягоныя кагнітыўныя здольнасці. У сувязі з чым Брус адмаўляецца ад кар'еры, якая так шмат для яго значыла.

Гэта сапраўды складаны час для нашай сям'і, і мы вельмі ўдзячныя вам за вашае нязменную любоў, спачуванне і падтрымку. Мы праходзім праз гэта як моцная сям'я і хацелі прыцягнуць да гэтага яго прыхільнікаў, бо ведаем, як шмат ён значыць для вас, як і вы для яго.

Як кажа Брус: "Жывіце". Разам мы плануем зрабіць менавіта гэта", — сказана ў заяве сям'і ад імя Эмы, Дэмі, Румер, Скаўт, Талулы, Мэйбел і Эвелін.

Афазія - гэта набыты разлад маўлення. Захворванне ўзнікае ў выніку пашкоджання мозгу, прычынай якога могуць стаць інсульт, траўмы галавы, пухліны ці запаленчы працэс у галаўным мозгу. Афазія прыводзіць да паразы ўсіх моўных здольнасцяў: казаць, разумець, чытаць і пісаць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках