28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі афіцэр - беларускім вайскоўцам: Не выконвайце злачынныя загады!

28
Гомельскі афіцэр - беларускім вайскоўцам: Не выконвайце злачынныя загады!

Моцны зварот беларускага вайскоўца.

Тэлеграм-канал «Штодзень» апублікаваў зварот беларускага афіцэра запасу Аляксандр Пануца:

- Хачу звярнуцца да маіх братоў, якія вучыліся са мной разам у Ваеннай акадэміі і на сёння займаюць даволі высокія пасады. Практычна ўсе мае аднакашнікі - маёры, падпалкоўнікі і палкоўнікі.

Афіцэры, я негатыўна выказваўся наконт вашых паводзін у 2020 годзе, калі вы садзейнічалі таму, каб дыктатар Лукашэнка застаўся ва ўладзе. Вы ціснулі ўласны народ. Гэта была здрада, якую дагэтуль народ Беларусі памятае. Цяпер дыктатар ідзе на павадку ў дыктатара Пуціна за тое, што Пуцін выратаваў яго ў 2020 годзе і не даў нам, апазіцыянерам і сапраўдным беларусам, выкінуць яго з ягонага крэсла.

Як даўжнік Пуціна ён дае нашу краіну, нашу радзіму як плацдарм для нападу на брацкую нам Украіну. Падумайце, што вы робіце. Вы - афіцэры. Вы - не бязвольная шэрая маса, у якую вас ператварыў Лукашэнка. У вас ёсць гонар, у вас ёсць годнасць. Спадзяюся, яны ў вас ёсць. Вы можаце, згодна са статутам, не выконваць заведама злачынны загад.

Не ідзіце ваяваць з Украінай! Дзецюкі, афіцэры, мужыкі. Вы – апора Беларусі. Мой заклік, ігнаруйце, байкатуйце і рабіце поўны блок загадам аб нападзе на Украіну. Гэта наш брацкі народ. Я вырас у Гомелі, я правёў частку жыцця ва Украіне, таму што ў мяне шмат сваякоў і сяброў там. Практычна кожныя выходныя ездзіў ва Украіну. І там зараз гінуць людзі. Я трэці дзень кладуся спаць а 4 раніцы, таму што я гляджу за ўсімі падзеямі, якія адбываюцца. І мяне разрывае толькі ад адной думкі аб тым, што вы пойдзеце на павадку ў двух дыктатараў, Пуціна і Лукашэнкі.

Раздумайцеся, не здзяйсняйце злачынных загадаў, не нападайце на братэрскі народ, толькі таму, што гэта трэба Пуціну. Беларусам няма чаго дзяліць з Украінай. Пакажыце, што мы браты.

Гонар маю.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках