19 красавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўцы абвяшчаюць тыдзень роднай мовы і вольнага доступу да спектакляў

4
Купалаўцы абвяшчаюць тыдзень роднай мовы і вольнага доступу да спектакляў

Тыдзень роднай мовы пройдзе з 15 да 21 лютага.

Тэатральная трупа "Купалаўцы" праводзіць акцыю ў гонар Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы: з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім ютуб-канале.

У праграме тыдня спектаклі: Radziva Prudok, "Войцэк" і "Я" Рамана Падалякі, "Запіскі афіцэра Чырвонай арміі" і "Тутэйшыя" Мікалая Пінігіна. Акрамя таго ў праграму ўвайшлі аўдыяпраект "1984" Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект "Я гавару", створаны купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках