29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадрыдскі «Рэал» перадасць Украіне 20 электрагенератараў

5
Мадрыдскі «Рэал» перадасць Украіне 20 электрагенератараў

«Рэал» адгукнуўся на ініцыятыву данецкага «Шахцёра» ў наданні дапамогі насельніцтву Украіны.

Дзейны ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, чэмпіён Гішпаніі ў футболе мадрыдскі клуб «Рэал» паведаміў аб перадачы Украіне 20 электрагенератараў.

Адпаведная заява 7 снежня апублікаваная на сайце ФК.

Адзначаецца, што «Рэал» адгукнуўся на ініцыятыву данецкага «Шахцёра» ў наданні дапамогі насельніцтву Украіны перад прыходам зімы на фоне абстрэлаў аб'ектаў энэргетычнай інфраструктуры краіны Расеяй.

«Адсутнасць электрычнасці ва Украіне праз расейскія бамбаванні энэргааб'ектаў адбіваецца на жыцці мільёнаў украінцаў, якія, не маючы ацяплення, пакутуюць ад каласальнага перападу тэмператур у краіне, - гаворыцца ў паведамленні. – «Рэал» Мадрыд праз свой фонд падтрымае гэтую ініцыятыву салідарнасці, перадаўшы ў дар 20 генератараў, якія будуць выкарыстоўвацца ў розных абласцях Украіны».

7 снежня ў прэс-службе «Шахцёра» паведамілі, што першыя 100 генератараў для Украіны ў рамках праекта European Football Powers Up Ukraine ужо сабраныя.

За мадрыдскі клуб выступае брамнік каманды Украіны ў футболе Андрэй Лунін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках