Беларусы нелегальна пераходзяць мяжу, каб ваяваць на баку Украіны
17- 7.12.2022, 14:58
- 20,734

Пераходзяць мяжу і расейцы.
Кіраўнік Ровенскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Коваль у эфіры «Радыё Трэк» распавёў аб парушэннях беларуска-ўкраінскай мяжы. З пачатку вайны ва Украіне было зафіксавана 17 такіх выпадкаў.
Сярод тых, хто пераходзіў мяжу, былі грамадзяне Беларусі, Расеі, Пакістана і Індыі.
Некаторых з іх выправадзілі з краіны, бо яны не маглі пацвердзіць мэту перасячэння мяжы.
11 грамадзян Беларусі і Расеі, якія перайшлі мяжу, ваююць на баку Украіны.
У лагеры для бежанцаў знаходзяцца шасцёра грамадзян Пакістана і Індыі.