Стала вядома, колькі беларусаў залічаць у ВНУ без іспытаў у 2023 годзе
4- 7.12.2022, 10:59
- 2,186

Новая ўступная кампанія пачалася ўжо.
Прымаць удзел ва ўступнай кампаніі 2023 года будзе 52 904 выпускнікоў школ, паведамілі прадстаўнікі міністэрства адукацыі Беларусі падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак.
Як адзначыў міністр адукацыі рэспублікі Андрэй Іванец, блізу 14 тысяч бюджэтных месцаў у ВНУ «зоймуць матываваныя, таленавітыя і адораныя хлопцы і дзяўчаты» — яны будуць прыняты ва ўніверсітэты без іспытаў.
Ён сказаў, што Мінабр мае станоўчы досвед прыёму абітурыентаў у фармаце гутарак. Гэта выпускнікі профільных класаў - педагагічных, аграрных, а з гэтага навучальнага года і вайскова-патрыятычных.
Астатнім жа выпускнікам школ пры паступленні ў ВНУ давядзецца здаваць два цэнтралізаваныя экзамены і адно ЦТ, а таксама ўнутраны экзамен (у творчых, спартыўных і сілавых ВНУ).
Міністр таксама дадаў, што ўступная кампанія-2023 пачалася ў пачатку снежня, бо стартаваў першы этап універсітэцкіх алімпіяд.
Хто яшчэ можа паступаць без выпрабаванняў?
Як і раней, гэта пераможцы алімпіяд (рэспубліканскіх і універсітэцкіх). З 2023 года без выпрабаванняў у ВНУ паступіць змогуць выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, а таксама выпускнікі ліцэяў БДУ - пры добрай паспяховасці.