20 красавiка 2024, Субота, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча атрымала першыя танкі і САУ з Паўднёвай Карэі

7
Польшча атрымала першыя танкі і САУ з Паўднёвай Карэі

У першую партыю ўвайшлі 10 танкаў K2 Black Panther і 24 самаходныя гаўбіцы K9 Thunder.

У Польшчу даставілі першую партыю набытага ў Паўднёвай Карэі ўзбраення. У яе ўвайшлі танкі K2 Black Panther і самаходныя гаўбіцы K9 Thunder.

Пра гэта паведамляе PAP.

У паведамленні гаворыцца, што разладоўванне тэхнікі адбылося ў порце Гдыні ў панядзелак увечары, 5 снежня. У аўторак, 6 снежня, адбылася ўрачыстая цырымонія прымання ўзбраення, у якой узялі ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда і міністр абароны Марыюш Блашчак.

«Мы паслядоўна ўмацоўваем Войска Польскае. Мы вельмі добра ведаем, што ў наш час, калі ідзе вайна, калі Расея спрабуе аднавіць сваю імперыю, менавіта добра абсталяванае войска Польшчы з'яўляецца найлепшым стрымальным аргументам супраць агрэсара», - заявіў Блашчак у Гдыні.

«Танкі К2 і гаўбіцы К9 дасягнуць паўночна-ўсходняй часткі Польшчы ўжо праз некалькі дзён. Налета ў Польшчу прыбудуць наступныя ўзоры гэтай тэхнікі і рэактыўныя сістэмы залпавага агню К239 CHUNMOO», - дадаў ён.

Міністр адзначыў хуткасць дастаўкі ўзбраення, бо перамовы з паўднёвакарэйскай стараной пачаліся ў траўні, у ліпені падпісалі кантракты, а ў снежні тэхніка ўжо прыбыла ў Польшчу.

"Гэта першая партыя, налета будуць наступныя пастаўкі", - сказаў Блашчак.

У першай партыі 10 танкаў і 24 самаходныя гаўбіцы.

"Мы хочам спакою, таму рыхтуемся да вайны", — заявіў міністр.

Польшча ўклала пагадненне з Паўднёвай Карэяй аб закупе 180 танкаў K2 Black Panther вырабу Hyundai Rotem на суму блізу $3,4 млрд, а таксама 212 самаходных гаўбіц K9 Thunder вырабу Hanhwa Defense на суму блізу $2,4 млрд.

3 снежня ў порце Гдыні пачалося разладоўванне блізка 800 адзінак амэрыканскай вайсковай тэхнікі з 1-й пяхотнай дывізіі.

Пасля нападу Расеі ва Украіну ў лютым NATO накіравала на ўсходні фланг Паўночнаатлантычнага альянсу дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку блізка што 40 тысяч вайскоўцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках