Менскага прадпрымальніка затрымалі за пантофлю «Стоп-таракан» на аўтамабілі
11- 6.12.2022, 21:31
- 22,944
Фатафакт.
У Менску карнікі затрымалі Івана Тышчанку за пантофлю «Стоп-таракан» на самаходзе, піша «Наша Ніва». Фота аўтамабіля з пантофляй паказалі ў відэароліку на канале карнікаў.
35-гадовы прадпрымальнік валодае інтэрнэт-крамай. Адным з першых ён вырабіў гадзіннік з «Пагоняй», які афіцыйна запытаў на заводзе «Луч». Свае дзеянні Тышчанка тлумачыў тым, што беларусы цікавяцца сваёй гісторыяй, а бізнэс мае гэта падтрымліваць.
У відэароліку карнікаў таксама паказваюць фота з удзелам Тышчанкі ў адным з нядзельных маршаў. Таксама карнікі заяўляюць, быццам прадпрымальнік удзельнічаў у плане "Перамога".