29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сераду ў Беларусі чакаецца да -7 градусаў

У сераду ў Беларусі чакаецца да -7 градусаў

Раніцай і ўдзень слабая мяцеліца.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз галалёд і галалёдзіцу аб'яўлены на 7 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры ў гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пахмурна, уночы па ўсходзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Месцамі, а ўночы і раніцай па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях у многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Раніцай і ўдзень слабая мяцеліца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём месцамі па ўсходзе 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля градусаў па захадзе да мінус 10 па ўсходзе. Удзень чакаецца мінус 4 - плюс 2 градусы, па ўсходзе - да мінус 7 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках