29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Украіна рухаецца паводле графіка да перамогі

13
Буданаў: Украіна рухаецца паводле графіка да перамогі
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Расея ўжо пацярпела паразу.

Украіне будзе цяжка пэўны перыяд часу, але глабальна гэта нічога не зменіць – параза Расеі ў вайне ўжо відавочная. Такое меркаванне кіраўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны (ГУР МА) Украіны Кірыл Буданаў выказаў 6 снежня ў эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону, які транслюе тэлеканал «Рада».

Буданаў адзначыў, што за апошнія тры месяцы рыторыка крамлёўскіх прапагандыстаў рэзка змянілася: яны пачалі крытыкаваць ваеннае кіраўніцтва і гаварыць, што РФ павінна нейкім чынам прынамсі "не пацярпець паразы".

"Спачатку яны пачалі асцярожна крытыкаваць сваё кіраўніцтва, потым – найвышэйшы генералітэт, і цяпер яны ўжо дайшлі да таго, што пра перамогу размова не ідзе, каб не пацярпець паразы, але ўсе разумеюць, што гэта нерэальна", – расказаў ён.

Аднак, на перакананне кіраўніка ГУР МА, параза РФ ужо ў наяўнасці.

"Гэта ўсё вылезла... Будуць яшчэ крыху цяжкія часы, але параза Расеі – гэта ўжо вызначанае пытанне, і яны самі пра гэта выдатна ведаюць", – падкрэсліў кіраўнік украінскай ваеннай выведкі.

Ён таксама паведаміў, што, паводле ягоных папярэдніх прагнозаў, Украіна "рухаецца паводле графіка" да перамогі.

Акрамя таго, Буданаў расказаў, што на сёння ў Расеі адбываецца падзел не проста на "лібералаў" і "не лібералаў", а падзел паводле прынцыпу, "якая група прыйдзе да ўлады наступнай". У той самы час на ўнутраны канфлікт у РФ з мітынгамі ў вялікіх гарадах спадзявацца не варта, адзначыў кіраўнік выведкі.

"Чакаць, каб расейцы тысячамі выйшлі на вуліцу, – гэтага не будзе. Расея – не тая краіна. Там будзе па-іншаму", – прагназуе Буданаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках