28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газета «Беларусы і рынак» спыняе выхад

5
Газета «Беларусы і рынак» спыняе выхад

Газета не будзе выходзіць ні ў друкаваным выглядзе, ні ў электроннай пдф-версіі.

Газета «Белорусы и рынок» прыпыняе выхад, даведалася Еўрарадыё ў рэдакцыі.

Выдання няма ў каталогу «Белпошты» на першую палову 2023 года. У гэты час газета не будзе выходзіць ні ў друкаваным выглядзе, ні ў электроннай пдф-версіі.

Недзяржаўная газета «Беларусы і рынак» была заснаваная ў снежні 1990 года. Апошнія гады выданне існавала ў фармаце штомесячніка. Газета змагла захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ.

У траўні дырэктар выдання Канстанцін Залатых патрапіў за краты. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Беларускія ўлады заблакавалі сайт газеты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках