19 красавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wildberries перад святамі абмежаваў тэрмін захоўвання тавараў на пунктах выдачы

10
Wildberries перад святамі абмежаваў тэрмін захоўвання тавараў на пунктах выдачы

Новыя правілы будуць дзейнічаць і ў Беларусі.

Маркетплейс надумаў пайсці на абмежаванне перыяду, на працягу якога прадукцыю можна захоўваць на пунктах выдачы заказаў, каб разгрузіць апошнія напярэдадні святочнага ажыятажу.

Як паведамляе myfin.by, з 5 снежня маркетплейс Wildberries абмежаваў перыяд захоўвання тавараў на пунктах выдачы заказаў 7 днямі - пасля заканчэння названага тэрміну прадукцыю зноў адправяць на склад.

Прадаўцам пляцоўка дазволіць самастойна забіраць рэчы, якія былі незапатрабаванымі, з пунктаў выдачы, а калі гэта не будзе зроблена на працягу 3 дзён, то ўладальніку выставяць рахунак за захоўванне тарыфам 10 расейскіх рублёў за дзень за адзінку тавару. Акрамя таго, транспартаванне прадметаў назад на склад таксама будзе каштаваць грошай.

Адзначаецца, што на такі крок онлайн-пляцоўка надумала пайсці перад святамі, каб зменшыць нагрузку на пункты выдачы напярэдадні ажыятажу.

Відаць, у Беларусі таксама будуць дзейнічаць такія правілы. У нашай краіне ў асабістыя кабінеты карыстальнікаў Wildberries ужо прыходзілі паведамленні наступнага зместу: "Найбліжэйшым часам тэрмін захоўвання тавараў зменіцца і будзе складаць 7 дзён". Пры гэтым ці прадугледжаны якія-небудзь штрафныя санкцыі для айчынных прадаўцоў тавараў, якія заляжаліся на пунктах выдачы, пакуль не вядома.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках