Пуцін у глыбокім крызісе
9- 6.12.2022, 17:26
- 16,726
Расейскі дыктатар расчараваны ў войску.
Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын атрымаў ад дыктатара Уладзіміра Пуціна татальную ўхвалу на ўсе свае дзеянні, бо так у яго з'явілася альтэрнатыва няўдачам войска РФ ва Украіне.
Так мяркуе расейскі вайсковы карэспандэнт Раман Папкоў, пра што ён распавёў у эфіры Радыё НВ:
“Пуцін, думаю, зараз перажывае найглыбейшы псіхалагічны крызіс. Ён смяротна расчараваны ў войску. <...> Думаю, што афіцыйныя расейскія сілавыя структуры даўным-даўно ўжо мараць правесці новую „ноч доўгіх нажоў“ і скончыць з Прыгожыным, але без загада цара ў іх гэта не атрымаецца. І загада цара яны таксама не атрымаюць”.
Карэспандэнт днямі пабываў у Бахмуце і расказаў, чаму горад стаў гарачай мясцінай:
“Калі Прыгожын пакладзе таблічку Бахмут да ног Пуціна, то ён сябе ў вачах звар'яцелага імператара выгадна вылучае на фоне расейскіх генералаў, якія здаюць адзін рэгіён за іншым. Думаю, гэта будзе Пуціну прыемна. Але паглядзім, ці атрымаецца гэта, таму што ўкраінскія вайскоўцы - сапраўдныя героі. Яны стаяць да смерці, абараняюцца вельмі пісьменна”.
А Прыгожын, са словах журналіста, ужо ўзіраецца ў гарызонт постпуцінскай Расеі:
“Ён думае, што будзе далей у той маштабнай бойцы за ўладу, якая ў Расеі будзе напэўна пасля краху пуцінскага рэжыму. Яго прыватная вайсковая кампанія - гэта задзел на будучыню. Ён рыхтуецца да постпуцінскай Расеі, як і [кіраўнік Чачэніі Рамзан] Кадыраў, і некаторыя чыны Мінабароны”.