25 красавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўнесла змены ў парадак атрымання беларусамі віз

1
Польшча ўнесла змены ў парадак атрымання беларусамі віз

Хто зараз можа падацца на візу на тэрыторыі Польшчы?

1 снежня быў апублікаваны праект пастановы міністра замежных спраў Польшчы аб унясенні змяненняў у пастанову аб выдачы нацыянальных віз іншаземцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны.

Гэтым праектам прадугледжана, што прыём заяў на атрыманне гуманітарнай візы і візы для кіроўцаў-міжнароднікаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча будзе працягнуты да 31 сакавіка 2023 года, піша nashaniva.com.

<>bШто зменіцца?

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і Украіны, якія прыехалі на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на падставе візы Poland Business Harbour, змогуць хадайнічаць аб выдачы гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы.

Касуецца таксама патрабаванне, згодна з якім заявы могуць падаваць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія праз пагрозу рэпрэсій або пераследу, або з меркаванняў бяспекі не могуць вярнуцца ў краіну свайго грамадзянства.

Хто зараз зможа падаць заяву на атрыманне гуманітарнай візы міністру замежных спраў на тэрыторыі Польшчы?

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на дзень падачы заявы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе дзейнай гуманітарнай візы;

Грамадзяне Беларусі, якія:

а) прыбылі на тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў перыяд з 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Украіны ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі, якія адбываюцца на яе тэрыторыі, і

б) непасрэдна перад 24 лютага 2022 г. легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны.

Грамадзяне Украіны і Беларусі, якія заехалі на тэрыторыю Польшчы на падставе нацыянальнай візы з паметкай Poland Business Harbour.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне на наступны дзень пасля яе афіцыйнага апублікавання.

На сённяшні дзень, 6 снежня, праект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках