16 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хацелася б, каб удар нанеслі па бункеры Лукашэнкі»

19
«Хацелася б, каб удар нанеслі па бункеры Лукашэнкі»

Беларусы - аб патэнцыйных ударах УСУ па вайсковых аб'ектах РФ у нашай краіне.

Другі дзень украінскія беспілотнікі наносяць удары па аэрадромах у Расеі. На тэрыторыі Беларусі таксама ёсць вайсковыя аб'екты РФ.

Як бы вы паставіліся, калі б УСУ нанеслі ўдары па збоі акупантаў у нашай краіне? З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да чытачоў. Падаем іх адказы:

«Даўно пара, бо тэрарыст Лукашэнка - суўдзельнік і памагаты суперзлодея Пуціна».

«Станоўча стаўлюся, каб авіяцыю і тэхніку расейскую разнесці на тэрыторыі Беларусі. Украінскі бок шмат разоў папярэджваў, што ўдарыць па вайсковых аб'ектах Беларусі, калі будзе пагроза для Украіны».

«Маё меркаванне, што Украіна мае поўнае права атакаваць вайсковыя аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Ужо даўно час адказаць за бамбёжкі».

«Хацелася б, каб удар нанеслі па бункеры «Чык-чырыка».

«Трэба было з 25 лютага ўсе аэрадромы пераараць ракетамі. Тым больш, вайсковая інфраструктура, быццам бы, належыць расейцам у Беларусі паводле папер».

«Хачу выказаць сваё бачанне сітуацыі аб ударах па групоўцы акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Гэтае пытанне даўно патрабуе дзеянняў. Украіна ў мэтах абароны ад удараў з тэрыторыі нашай краіны па аб'ектах цывільнага насельніцтва Украіны даўно павінна знішчыць тэхніку, жывую сілу ворага. Як наконт нашых вайскоўцаў? Выбачыце, яны далі дабро на размяшчэнне варожых Украіне войскаў. А таму можа дадалося б мазгоў і рашучасці. Але перад ужываннем даць ультыматум беларусам: ці вы на нашым баку (Украіны) ці на баку агрэсара і злачынцы».

«Абстрэлы месцаў збору тэхнікі, зброі і боепрыпасаў з мэтай іх знішчэння - вельмі правільная пастанова. Усе прэвентыўныя меры для прадухілення гібелі мірнага насельніцтва трэба абавязкова прымаць».

«Як бы паставіўся? Станоўча. Зябраўка даўно напрошваецца, ды і па тых, хто ў Мазырскай і Берасцейскай вобласці. Напрыклад, разагнаць чмобікаў па лесе на палігоне, дзе яны там гуртуюцца для трэніровак», - пішуць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках