28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эфектны пас Аляксея Протаса дапамог «Вашынгтону» перамагчы ў матчы супраць «Эдмантана»

2
Эфектны пас Аляксея Протаса дапамог «Вашынгтону» перамагчы ў матчы супраць «Эдмантана»

На рахунку беларуса ўжо пяць бамбардзірскіх балаў.

"Вашынгтон" у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ падолеў "Эдмантан" з лікам 3:2.

У гасцей эфектным "асістам" пры пераможным узяцці варот вызначыўся беларускі нападнік Аляксей Протас.

У сярэдзіне трэцяга перыяду, Протас у таранным стылі прарваўся на пятачок, аднак замест кідка ён аддаў дасціпны пас сабе за спіну. Нік Даўд, які набягаў з глыбіні пляцоўкі, прыняў перадачу і запусціў шайбу ў браму супраціўніка.

У гэтым матчы Аляксей Протас правёў на лёдзе 10 хвілін і 5 секунд, выканаў 2 кідкі па варотах, выкарыстаў 1 сілавы прыём, заблакаваў 1 стрэл супраціўніка і закончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1".

У 27 гульнях чэмпіянату на рахунку Аляксея Протаса ўжо 5 бамбардзірскіх балаў.

НХЛ. Рэгулярны чэмпіянат

«Эдмантан» - «Вашынгтон» - 2:3 (0:0, 2:2, 0:1)

Галы: Кулак - 1 (Нюджэнт-Хопкінс), 21:44 - 1:0. Элер - 4 (Мілана), 27:25 - 1:1. Макдэвід - 22 (мен.), 35:25 - 2:1. Ошы - 4 (бал., Строўм, Кузняцоў), 36:55 - 2:2. Дауд - 4 (Протас, Джэнсэн), 47:13 - 2:3.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках