20 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На наваполацкім «Нафтане» адбылося надзвычайнае здарэнне

1
На наваполацкім «Нафтане» адбылося надзвычайнае здарэнне

Адзін з працоўных завода шпіталізаваны.

На наваполацкім заводзе «Нафтан» 5 снежня пацярпеў працоўны – падчас рамонту на фільтравальнай станцыі ён упаў у чашу фільтра. Яго дасталі ратавальнікі, пацярпелы ў лякарні, паведамілі ў МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося блізу 15 гадзін дня 5 снежня. Падчас рамонтных работ на фільтравальнай станцыі ў чашу фільтра глыбінёй 5 метраў упаў 37-гадовы мужчына.

Пасля паведамлення ад дыспетчара завода на месца здарэння прыбылі падраздзяленні МНС атрада ААТ «Нафтан». Ратавальнікі спусціліся да пацярпелага, з дапамогай вяровак замацавалі яго на насілках і паднялі на паверхню.

Мужчына з рознымі траўмамі быў шпіталізаваны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках