20 красавiка 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозе дырэктар школы адмовіўся весці настаўнікаў на праўладны мітынг

15
У Бярозе дырэктар школы адмовіўся весці настаўнікаў на праўладны мітынг

У 2020 годзе Мікалай Жуковіч адмовіўся фальсіфікаваць выбары.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў Бярозе не прадаўжаюць кантракт настаўніку вышэйшай катэгорыі Жуковічу Мікалаю. Ён аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў.

Мікалай Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам першай школы горада Бярозы, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.

Мясцовыя жыхары звязваюць звальненне з падзеямі жніўня 2020 года. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсіфікацыі «выбараў», а пасля і ўвогуле адмовіўся весці групу настаўнікаў у Менск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён пазбавіўся пасады дырэктара і заняў пасаду намесніка дырэктара.

Паводле непацверджанай інфармацыі, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама пастанавіў не прадаўжаць кантракт з дасведчаным настаўнікам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках