16 красавiка 2024, aўторак, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка: Пуцін аблаяў Суравікіна

27
Герашчанка: Пуцін аблаяў Суравікіна
АНТОН ГЕРАШЧАНКА

Кіраўнік Крамля, са слоў дарадцы кіраўніка МУС Украіны, не шкадаваў чырвонага слоўца.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Telegram-канале апублікаваў допіс аб падзеях у РФ, якія адбыліся напярэдадні.

З ягоных слоў, учора кіраўнік Крамля зладзіў самы сапраўдны разнос камандуючаму расейскімі войскамі ва Украіне Сяргею Суравікіну за правалы на ўсіх франтах. Пуцін быў злым, бо дроны змаглі пераадолець такую вялікую адлегласць і даляцець незаўважанымі да Саратава і Разані. Больш за тое, расейскі дыктатар прыйшоў у лютасць ад таго, што было выпушчана больш за 70 ракет, але большасць з іх так і не дасягнулі сваёй цэлі.

Герашчанка паведамляе, што Пуцін не шкадаваў «чырвонага слоўца» і ўвесь час ужываў толькі мацюкі.

Пасля ўчорашняй размовы Пуцін паабяцаў сур'ёзныя наступствы, калі зноў будзе «нулявы» вынік пасля наступнага ракетнага абстрэлу тэрыторыі Украіны.

Пасля ўчорашняга дня прэзідэнт РФ зразумеў, што не можа пачувацца ў бяспецы нават у Маскве.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках