28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі анулявалі ліцэнзію на трансляцыю расейскага тэлеканала «Дождь»

У Латвіі анулявалі ліцэнзію на трансляцыю расейскага тэлеканала «Дождь»

Пастанова была прынятая з улікам «дзяржаўнай бяспекі» балтыйскай краіны.

Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) на сваім паседжанні, ацаніўшы сітуацыю, пастанавіла ануляваць латвійскую ліцэнзію расейскага незалежнага тэлеканала «Дождь», піша Delfi.

Кіраўнік NEPLP Іварс Абаліньш растлумачыў агенцтву LETA, што пастанова была прынятая з улікам дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

Раней Абаліньш заклікаў не палітызаваць гэтае пытанне, пакінуўшы прыняцце пастановы кампетэнтным органам.

Як паведамлялася, у выпуску праграмы «Тут і зараз» ад 1 снежня прагучала фраза вядоўцы тэлеканала: «Адпраўляйце нам паведамленні на пошту mailto:[email protected] ці пішыце нам у наш тэлеграм-бот. <…> Мы спадзяемся, што шматлікім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з абсталяваннем і проста з элементарнымі выгодамі на фронце».

Як заявіў галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» Ціхан Дзядко, гэтая фраза стварае адчуванне ў гледача, што тэлеканал «Дождь» займаецца наданнем дапамогі войску РФ. «У сувязі з гэтым важна адзначыць наступнае: тэлеканал «Дождь» не займаўся, не займаецца і не будзе займацца дапамогай з аснашчэннем расейскага войска — на фронце ці за яго межамі. Паштовая скрыня mailto:[email protected] створаная для збору асабістых сведчанняў аб злачынствах расейскага войска ва Украіне і аб парушэннях пры правядзенні злачыннай і бессэнсоўнай мабілізацыі ў Расейскай Федэрацыі».

«Паколькі фраза, якая прагучала ў эфіры, уводзіць у зман нашых гледачоў, мы пастанавілі неадкладна выдаліць яе з паўтораў і з запісу эфіру. Мы прыносім прабачэнні нашым гледачам», — напісаў Дзядко ў Twitter.

Журналістка Кацярына Катрыкадзэ ў пятніцу ў эфіры праграмы «Тут і зараз» заявіла, што «Дождь» пастанавіў спыніць супрацоўніцтва з Аляксеем Карасцялёвым, які вёў праграму ў чацвер і выказаўся ў падтрымку расейскага войска.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках