20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Украіна не перастае здзіўляць

13
The Guardian: Украіна не перастае здзіўляць

Большая частка еўрапейскай часткі Расеі цяпер знаходзіцца ў межах дасяжнасці УСУ.

Украіна дэманструе тактычную вынаходлівасць і не перастае здзіўляць. Выбухі на дзвюх расейскіх авіябазах пад Разанню і ў Энгельсе - таму прыклад. Аб гэтым піша The Guardian.

Выданне адзначае, відавочна, Украіна знайшла спосаб атакаваць стратэгічныя расейскія бамбавікі Ту-95 і Ту-22М, якія стаяць на ўзлётна-пасадачных палосах. З кастрычніка Крэмль выкарыстаў гэтыя стратэгічныя бамбавікі, каб паступова разбураць энэргетычную інфраструктуру Украіны, пакідаючы мільёны людзей зімой без цяпла і электрычнасці.

Ёсць здагадка, што Кіеў распрацаваў ударны беспілотнік з далёкасцю палёту 1000 км. У канцы мінулага месяца ўкраінскі вайсковец заявіў, што гэтая зброя ўжо ўжывалася супраць расейскіх вайскоўцаў.

Калі гэта праўда, то гэта значыць, што большая частка еўрапейскай часткі Расеі цяпер знаходзіцца ў межах дасяжнасці ўкраінскіх вайскоўцаў. А значыць, перавага, якой Масква карысталася дагэтуль, бяспечна запускаючы крылатыя ракеты з глыбіні Расеі, апынулася пад пагрозай.

Кіеў не заўсёды паведамляе сваім хаўруснікам на Захадзе аб планах правядзення рызыкоўных вайсковых аперацый, да якіх без сумневу належаць атакі ў глыбіні расейскай тэрыторыі. Заходнія чыноўнікі мяркуюць, што ўкраінцы наўмысна не робяць гэтага, бо Захад можа паспрабаваць адгаварыць Кіеў ад іх правядзення.

Замест гэтага ўрад Уладзіміра Зяленскага выкарыстоўвае ўласныя тэхналогіі для правядзення спецаперацый. Сярод іх - выбух на Крымскім мосце ў кастрычніку і знішчэнне ў красавіку крэйсера «Масква», які, як сцвярджае Кіеў, быў атакаваны ўкраінскімі ракетамі «Нептун» (Расея гэта не прызнае). І тое, і другое стала зневажальным ударам для расейскіх вайскоўцаў. Можна чакаць далейшых сюрпрызаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках